Задачы і функцыі ўстановы

               

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  • аздараўленне. 

 

 Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на дому для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказчыках   не могуць пастаянна наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў; 
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.