Сільвон Ю.І. – ўдзельнік раённага семінара-практыкума загадчыкаў устаноў дашкольнай адукацыі
31.10.202331 кастрычніка на базе ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Масты” адбыўся раённы семінар-практыкум “Актуальныя пытанні арганізацыі дадатковых паслуг у сістэме дашкольнай адукацыі”. Удзельнікі семінара-практыкума абмеркавалі пытанні рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Педагог дадатковай адукацыі Сільвон Ю.І. падзялілася вопытам удзелу ў міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства “Майстэрства без межаў”. На семінары быў прадстаўлены майстар-клас педагога дадатковай адукацыі Алізар А.К. “Выраб лялькі з талашу”.