Прапускны рэжым

ПАВАЖАНЫЯ БАЦКІ І НАВЕДВАЛЬНІКІ!

   

З мэтай стварэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей у ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" устаноўлены  абмежаваны доступ ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Прыём дзяцей ажыццяўляецца да 8.30 раніцы.

З 9.00 да 16.30 на тэрыторыі дзіцячага сада дзейнічае абмежаваны доступ. Для ўваходу карыстайцеся званком для выкліку супрацоўніка дзіцячага сада.

Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі ў перыяд абмежавання доступу старонніх асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх пасведчання асобы, праводзіцца рэгістрацыя ў журнале ўліку наведванняў.

Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, намесніку загадчыка па гаспадарчай частцы, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці, персаналу абслугоўваючай арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый .

Паркоўка аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслугоўваючага транспарту) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.

Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і ў выпадку здзяйснення злачынства на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.

У сувязі з дзеяннем абмежаванага рэжыму ўваход ва ўстанову адукацыі з 9.00 да 16.30 будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.