Умовы прыёму

 

ПРЫЁМ, ПЕРАВОД І АДЛІЧЭННЕ ВЫХАВАНЦАЎ

Прыём выхаванцаў у ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў і на падставе:

  • заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
  • накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенае Лунненскім сельскім выканаўчым камітэтам (аг. Лунна, пл.Герояў, 4).
  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для спецыяльных груп, групы інтэграванага навучання і выхавання).

 

Дакументы для атрымання льготы на зніжэнне аплаты за харчаванне:

-  для шматдзетных сем'яў:  ксеракопія пасведчання шматдзетнай сям'і, даведка аб складзе сям'і;

-  для сем'яў, у якіх 2 дзяцей выхоўваюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі:  даведка з установы, што дзіця з'яўляецца выхаванцам; даведка аб складзе сям'і.

Прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).

Камплектаванне ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і (або) супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Напаўняльнасць груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:

 - па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;

 - у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.

У выпадку ненаведвання выхаванцам установы дашкольнай адукацыі па ўважлівых прычынах месца за ім захоўваецца на працягу 1 месяца.