Энергетычны крызіс адчуваюць многія краіны свету, якія не маюць у дастатковай колькасці ўласных багаццяў нафты і газу, ды і рэсурсы планеты Зямля, на жаль, таксама вычарпальныя.
Беларусь не вельмі багатая прыроднымі энергарэсурсамі. Таму нам неабходна шукаць нетрадыцыйныя крыніцы энергіі, займацца праблемамі другаснай перапрацоўкі сыравіны і адходаў, эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць святло, цяпло, ваду. Навыкамі беражлівасці павінны валодаць як дарослыя, так і дзеці з самага ранняга ўзросту.
Зыходзячы з актуальнасці дадзенай тэмы і з мэтай рэалізацыі ў дашкольнай установе Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Эканоміка і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», калектыў дашкольнай установы «Лунненскі дзіцячы сад» сітэмна праводзіць работу па знаёмству дзяцей дашкольнага ўзросту з асновамі энергазберажэння.