Апякунскі савет

Палажэнне аб апякунскім савеце

ИзображениеАпякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця падрабязней

 

ИзображениеИзображение Дзейнасць апякунскіх саветаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146  падрабязней 

згарнуць

Арганізацыя работы апякунскага савета

АБ АКАЗАННІ ДОБРААХВОТНАЙ ДАПАМОГІ НА ЎМАЦАВАННЕ    МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЙ БАЗЫ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ  

Апякунскі савет створаны для аказання садзеяння ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэння якасці адукацыі.

       На падставе пункта 24 Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 года №146 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі» фінансавыя сродкі, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі ў якасці добраахвотных бацькоўскіх узносаў ад фізічных асоб, павінны залічвацца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі.

       На падставе гэтага фінансавыя сродкі добраахвотных бацькоўскіх узносаў, якія паступаюць ва ўстанову адукацыі, залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку спонсарскай дапамогі:   BY70BAPB36425200000340000000, РКЦ №10 г.Масты ф-ла ААТ «Белаграпрамбанк» - ГОУ, код 457, УНП 500149704, ОКПО 02150809 з абавязковым указаннем наймення ўстановы адукацыі:

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лунненскі дзіцячы сад».  Сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем Апякунскага савета ўстановы, Могуць выкарыстоўвацца па рашэнні апякунскага савета на:

  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў;
  • правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, якія не забаронены заканадаўствам.

Справаздача аб даходах і выдаткоўванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй апякунскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацёжных дакументаў.

Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскага савета Вы можаце звярнуцца на тэлефонах «гарачай лініі»:

801515) 3-38-58  -  дзяржаўная ўстанова адукацыі «Лунненскі дзіцячы сад"; 

 801515 3 35 93 -  упраўленне адукацыі  Мастоўскага райвыканкама;

0152 77 16 46 -  упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Час працы тэлефонаў «гарачай лініі»:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

Апякунскі савет утвораны ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі ( пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011 ) і Палажэннямі аб бацькоўскім камітэце (пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  № 47 ад 28.06.2011 ,  № 65 ад 11.07.2011 ) .

Што такое апякунскі савет і хто прымае рашэнне аб яго стварэнні?

Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.

Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.

Якім дакументам рэгламентуецца дзейнасць апякунскіх саветаў ?

Дзейнасць апякунскіх саветаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце   ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146.

Хто ўзначальвае апякунскі савет? Хто ўваходзіць у склад апякунскага савета?

Вышэйшым органам кіравання апякунскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня, які выбіраецца на 3 гады.

У склад апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Выкананне членамі апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.

На рашэнне якіх задач накіравана дзейнасць апякунскіх саветаў?

Задачамі дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца:

  • садзеянне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
  • распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;
  • садзеянне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
  • вызначэнне напрамкаў, формаў, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:
  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
  • правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
  • іншыя мэты, якія  не забаронены  заканадаўствам;
  • садзеянне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
  • мэтавае выкарыстанне сродкаў апякунскага савета.
згарнуць

План работы апякунскага савета

План работы

апякунскага савета

дзяржаўнай ўстановы адукацыі

«Лунненскі дзіцячы сад»

на 2023/2024 навучальны год

№ п/п

Мерапрыемствы

Дата правядзення

Адказны

1

Складанне і зацвярджэнне плана работы апякунскага савета

Верасень

Старшыня апякунскага савета , члены апякунскага савета

2

Аказанне садзеяння ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна  - тэхнічнай базы

Верасень – май

Члены апякунскага савета

3

Аказанне дапамогі  ўстанове адукацыі  ва ўдасканаленні арганізацыі харчавання выхаванцаў

Верасень – май

Члены апякунскага савета

4

Аказанне матэрыяльнай дапамогі ўстанове адукацыі ў правядзенні фізкультурна – аздараўленчых, сацыяльна – культурных мерапрыемстваў

Верасень – май

Члены апякунскага савета

5

Набыццё сродкаў гігіены і мыйных сродкаў

Па меры неабходнасці

Члены апякунскага савета

6

Арганізацыя  пітнога рэжыму

На працягу года

Члены апякунскага савета

7

Справаздача аб выкарыстанні  сродкаў, якія ахвяраваны законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў

Люты

Жнівень

Старшыня

апякунскага савета

  

згарнуць

Паступленне грашовых сродкаў законных прэдстаўнікоў

Паступленне грашовых сродкаў,

ахвяраваных бацькамі,

на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы

2023 год

 

4 квартал (кастрычнік, лістапад, снежань)

3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

паступіла – 0 руб.

 

2 квартал (красавік, май, чэрвень)

паступіла – 1552 руб. 00 кап.

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

паступіла  - 0 руб.

 

 

 

 

2022 год

4 квартал (кастрычнік, лістапад, снежань)

паступіла -264 рублёў 53 капейкі 

3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

паступіла 199.00 рублёў

2 квартал (красавік, май, чэрвень)

паступіла - 103,00 рублі

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

паступіла - 96,0 рублёў

засталося на студзень 2022г. -486 рублёў 51 капейка

2021 год

4 квартал (кастрычнік, лістапад, снежань)

паступіла -628 рублёў 53 капейкі 

3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

паступіла -199 рублёў  

2 квартал (красавік, май, чэрвень)

паступіла -157 рублёў  

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

засталося на студзень 2021г. -181 рубаль 64 капейкі

паступіла -93 рубля  

 

 

 

 

 

згарнуць

Справаздача аб рабоце апякунскага савета

Справаздача аб выкарыстанні добраахвотных сродкаў

                                 законных прадстаўнікоў выхаванцаў

2023

 3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

паступіла – 0 руб.

патрачана – 947 руб. 66 кап.

засталося - 607 руб.67 кап.

2 квартал 2023 года (красавік, май, чэрвень)

паступіла – 1552 руб. 00 кап.

патрачана – 0 руб.

засталося – 1555 руб. 33 кап.

1 квартал 2023 года (студзень, люты, сакавік)

паступіла  - 0 руб.

патрачана - 309 руб. 60 кап.

засталося - 3 руб. 33 кап.

2022 год

4 квартал (кастрычнік, лістапад, снежань)

паступіла -264 рублёў 53 капейкі 

патрачана -343 рублёў 83 капеек

 

3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

паступіла 199.00 рублёў

патрачана 101,35 рублёў

засталося 200,76 рублёў

2 квартал (красавік, май, чэрвень)

паступіла - 157,0 рублёў 

патрачана - 315,70 рублёў 

засталося - 103,11рублёў

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

паступіла - 93,0 рубля  

патрачана - 320,70 рублёў 

засталося  - 261,81рублёў

 

згарнуць
Меню раздзела