Дзіцячая старонка

                                                        Изображение

 

Сябры! Я - Алеся і мой сябар Янка рады паведаміць, што гэты раздзел сайта створаны для вас, нашы юныя сябры! Мы з задавальненнем павядзём вас па яго старонках і вы знойдзеце для сябе тут шмат цікавага! Прапануем запрасіць у вясёле падарожжа сваіх бацькоў!

Гульнявыя заданні ў інтэрактыўнай форме

Разам пачытаем

«Чытанка для дзіцячага садка» на смартфонах

Запрашаем бацькоў і дзетак у захапляльнае падарожжа

па "Краіне казак"! 

Изображение

Праілюстраваныя і агучаныя дзіцячыя кнігі, вясёлыя песенькі ды мілагучныя калыханкі, чытанкі, мультфільмы, і ўсё гэта на беларускай мове!
Кнігі дзеткам:
- беларускія народныя казкі
- аўтарскія казачныя гісторыі
- пазнавальныя кнігі
Усе кнігі яскрава праілюстраваныя і прафесійна агучаныя, разлічаныя на дашкольны і малодшы школьны ўзрост.
"Чытанка для дзіцячага садка" утрымлівае больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў.
Песенькі:
Слухаючы музычныя творы dream-band "Агатка" цяжка ўседзець на месцы, бо гэта суцэльная весялосць і гарэзлівасць! У "Краіне казак" вы знойдзеце песні на словы беларускіх паэтаў (Р.Барадуліна, І.Бурсава, А.Хадановіча і інш.), а таксама зборнік тэматычных песенек-размінак.
Альбом "Мой сябар анёлак" - супольны музычны праект Змітра Вайцюшкевіча, WZ-orkiestra і салістаў з шэрагу беларускіх гуртоў на вершы Арцёма Кавалеўскага!
Калыханкі:
Улюбёныя і малавядомыя, аўтэнтычныя і сучасныя, — ў "Краіне казак" вы знойдзеце калыханку на любы густ. І нават зможаце прачытаць і вывучыць словы, каб наступным разам праспяваць яе свайму дзіцяці самім!
Калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча абавязкова прыдуцца даспадобы і дзеткам, і дарослым!
35 аўтарскіх аўдыёказак Сяргея Вітушкі, Алены Масла і Ігара Кузьмініча, "Казачкі на добры сон" Віталя Краўчанкі!
Карткі Домана для самых маленькіх.
І шмат, шмат беларускіх мультфільмаў.

Спампаваць праграму бясплатна можна тут

 https://play.google.com/store/apps/details?id=org.alex73.android.dzietkam 

                                 ЗАГАДКІ

 

Акразагадкі ад Уладзіміра Мацвеенкі

Изображение

 

Вочкі сінія такія...

Адусюль відаць здалёк.

Сонца промні залатыя

І гаючы вецер-зух

Любяць палюляць удвух.

Ён лагодна ім ківае,

Кожны яго добра знае.

 

Каля ракіты беражкі

Ручэй трымаюць гаваркі.

А па баках на макраце

Пякучая яна расце.

І хоць не горш за іншых кветак

Вясны абуджанай прыкмета,

А дакранешся - апячэ.

 

Ледзь вясна са двара ,

Едзе, абагнаўшы май,

Тая светлая пара.

А якая? Адгадай!

 

Водар - чысты і празрысты,

Ясны і вясёлы дзень.

Спевы птушак галасістых

Носіць вецер. Бэз цвіце,

А за ёй і лета йдзе.


Адгадкі глядзіце далей.

Васілёк
Крапіва
Лета
Вясна

 

згарнуць

Разам памалюем

Уся кніжка-расфарбоўка адным махам глядзець

Размалёўка "курачка раба" глядзець

Для дзяўчынак глядзець

Для хлопчыкаў глядзець

Для малышоў глядзець

Прырода глядзець

Жывёлы глядзець

Казкі глядзець

Транспарт глядзець

згарнуць

Юныя даследчыкі

 

Картатэка гульняў-эксперементов "Дзіцячыя доследы з вадой"   падрабязней

Доследы з вадой глядзець

Дослед "Жабы" глядзець

згарнуць

Развіваючыя гульні

Правілы камп'ютэрных гульняў

-  колькасць хвілін за ПК роўна ўзросту дзіцяці, памножанаму на 1,5. Напрыклад, для шасцігадовага дзіцяці гульня доўжыцца 9 хвілін.

- колькасць сесій за ПК - максімум 3 у дзень. Для шасцігадовага дзіцяці - паўгадзіны ў дзень.

- пасля працы - абавязкова гімнастыка для вачэй.

 

згарнуць

Віртуальны кінатэатр

Развивающие мультфильмы            

 

  Развивающие мультфильмы  подробнеее    

  Мультфильмы   подробнее

 

згарнуць

Падказкі для бацькоў

Прапануем вашай увазе  інтэрнэт - сайты , клікнуўшы па спасылцы якіх, вы можаце атрымаць праўдзівую інфармацыю, пагуляць з дзецьмі ў цікавыя развіваючыя гульні, павысіць сваю самаадукацыю. 

Мы за ІТ-кампетэнтнасць!

Народныя казкі для дзетак  ЮНІСЕФ   www.kazki.unicef.by 
Партал для дзяцей вялікіх і маленькіх  www.deti.by 
Сямейны партал  www.rebenok.by

Размалёўкі і гульні для дзяцей  www.raskraska.com

Дзіцячы сайт для бацькоў www.poznayka.ru

Развіваючыя мультфільмы  https://chudo-udo.info/multiki
  
  
 

згарнуць
Меню раздзела