Пераемнасць дашкольнай і школьнай адукацыі

Тыдзень пераемнасці

ТЫДЗЕНЬ ПЕРАЕМНАСЦІ

 

"Дашкольная і пачатковая адукацыя − адзіны развіваючы свет – пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень пераемнасці паміж Лунненскім дзіцячым садам і Лунненскай сярэдняй школай. Стала добрай традыцыяй праводзіць сумесныя сустрэчы выхавальнікаў дзіцячага сада і педагогаў школы. Тыдні пераемнасцігэта магчымасць абмеркаваць хвалюючыя праблемы, пазнаёміцца з эфектыўным педагагічным вопытам і вызначыць далейшыя вектары супрацоўніцтва ў мэтах рэалізацыі адзінай лініі развіцця дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі.

На адкрытым занятаку ў рознаўзроставай групе па адукацыйнай вобласціДзіця і прыродапа тэме “На сцежцы лясной" выхавальнік дашкольнай адукацыі Саўко Марыя Сцяфанаўна прадэмантравала цікавую і займальную форму правядзення занятка. На занятку прымяняліся гульнявыя прыёмы і прыёмы арганізацыі даследчай дзейнасці. Выхаванцы паказалі сваю эрудыцыю і адказнае стаўленне.

На адкрыты ўрок матэматыкі ў 1 класе па тэме «Замацаванне. Адназначныя лікі» запрасіла гасцей настаўнік пачатковых класаў Жыдовіч Вольга Міронаўна. Прымяненне гульнявых метадаў работы, аптымальны падбор заданняў, займальная форма правядзення ўрока дазволілі стварыць добразычлівую атмасферу і зрабіць ўрок цікавым і эфектыўным. Першакласнікі прадэманстравалі не толькі добрыя веды па прадмеце, але ўменні быць вучнямі.

Цікавыя мерапрыемствы для выхаванцаў, сумесныя мерапрыемствы з першакласнікамі спрыяюць прывіццю цікавасці да школы, паспяховаму пераходу да школьнага жыцця. Важнае звяно ў паспяховай адаптацыі дзяцей да школы – бацькі. Для іх распрацаваны рэкамендацыі і праведзены кансультацыі. Мы ўпэўнены: цесная сувязь дзіцячага сада і школы дазваляе зрабіць працэс адаптацыі першакласнікаў да навучання ў школе паспяховым.

 

 

згарнуць

Праграма правядзення Тыдня па пераемнасці паміж Лунненскай сярэдняй школай і Лунненскім дзіцячым садам “Дашкольная і пачатковая адукацыя – адзіны развіваючы свет”

Мэта: прыцягнуць увагу настаўнікаў, выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, бацькоў да праблемы пераемнасці, акрэсліць кола найбольш важных пытанняў, якія забяспечваюць эфектыўную пераемнасць, выявіць эфектыўны вопыт работы педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.

 

згарнуць

Інтэрактыўны плакат "Дашкольная і пачатковая адукацыя - адзіны развіваючы свет"