Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі
Задачы і функцыі ўстановы

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі на дому для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказчыках не могуць пастаянна наведваць установу дашкольнай адукацыі;
- атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак; далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
- развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
-
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
- забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Прапускны рэжым

ПАВАЖАНЫЯ
БАЦКІ І НАВЕДВАЛЬНІКІ!
З мэтай стварэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей у ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" устаноўлены абмежаваны доступ ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
Прыём дзяцей ажыццяўляецца да 8.30 раніцы.
З 9.00 да 16.30 на тэрыторыі дзіцячага сада дзейнічае абмежаваны доступ. Для ўваходу карыстайцеся званком для выкліку супрацоўніка дзіцячага сада.
Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі ў перыяд абмежавання доступу старонніх асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх пасведчання асобы, праводзіцца рэгістрацыя ў журнале ўліку наведванняў.
Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, намесніку загадчыка па гаспадарчай частцы, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці, персаналу абслугоўваючай арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый .
Паркоўка аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслугоўваючага транспарту) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.
Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і ў выпадку здзяйснення злачынства на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.
У сувязі з дзеяннем абмежаванага рэжыму ўваход ва ўстанову адукацыі з 9.00 да 16.30 ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.