Акцыя “Дом без насілля!”

13.03.2023

З 13 сакавіка па 7 красавіка 2023 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без насілля”. Акцыя накіравана на вырашэнне праблем дамашняга гвалту і прыняцце дадатковых мер уздзеяння ў дачыненні да асоб, якія здзяйсняюць правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Мэта акцыі − прыцягненне шырокіх слаёў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем хатняга гвалту з прымяненнем да асоб асацыяльных паводзін мераў індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

поделиться в: