Экскурсія ў Народны музей баявой славы

22.06.2023

22 чэрвеня выхаванцы рознаўзроставай групы з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі Лунеўскай А.А. і Сільвон Ю.І. наведалі Народны музей баявой славы дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета”. Кіраўнік музея Эйсмант Л.У. расказала дзецям аб падзеях вайны на тэрыторыі нашай мясцовасці, паведаміла пра подзвіг адважнай сямёркі воінаў, якія першымі на падручных сродках пераправіліся на заходні бераг ракі Нёман і на працягу сутак адбілі 12 контратак гітлераўцаў.

 

поделиться в: