Удзел у адкрыцці сквера Памяці і славы

15.09.2023

Прадстаўнікі працоўнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад” прынялі ўдзел у адкрыцці сквера Памяці і славы ў г. Масты. Рэканструіраваная стэла − напамін аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Кожны элемент сквера з’яўляецца сімвалічным. Камяні – сімвал загінуўшых герояў-землякоў, валуны – сімвал непераможнасці беларускага народа, хваёвыя дрэвы сімвалізуюць стойкасць і мужнасць.  Адкрыты напярэдадні Дня народнага адзінства сквер Памяці і славы стане яшчэ адным памятным і знакавым месцам Мастоўшчыны.

поделиться в: