Тэматычная забава “Цяпло сэрцаў для нашых мам”

13.10.2023

13 кастрычніка ў межах інавацыйнай дзейнасці адбылася тэматычная забава “Цеплыня сэрцаў для нашых мам”, прымеркаваная да Дня маці і праваслаўнага свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель царквы святога Іаана Прадцечы айцец Аляксандр і матушка Анастасія. Шмат цёплых слоў і пажаданняў гучала ў адрас самых родных і любімых матуль. Выхаванцы спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку тэатра батлейка “Пакрывае ўсіх пакровам”. У заключэнні айцец Аляксандр і матушка Анастасія павіншавалі ўсіх матуль са святам і пачаставалі дзяцей салодкімі падарункамі.

 

 

 

поделиться в: