Дзень здароўя “Падарожжа ў краіну Здаравячок”

27.02.2024

27 лютага ў рознаўзроставых групах быў праведзены Дзень здароўя. Выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа ў краіну Здаравячок. У час падарожжа дзеці ў займальнай форме паўтарылі правілы, якія неабходна выконваць, каб быць здаровымі. Выхаванцы выконвалі вясёлую зарадку, разнастайныя фізічныя практыкаванні, паўтаралі правілы асабістай гігіены і здаровага харчавання, ўдзельнічалі ў эстафетах.

поделиться в: