ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”− пераможца раённага конкурсу “Адукацыя пад знакам якасці”

29.02.2024

Раённы конкурс “Адукацыя пад знакам якасці” праводзіўся з мэтай папулярызацыі магчымасцей устаноў адукацыі Мастоўскага раёна і павышэння сацыяльнай значнасці прафесіі педагога. На конкурс была прадстаўлена экспазіцыйная рэклама ўстановы адукацыі, якая адлюстроўвала асноўныя накірункі дзейнасці. Па выніках конкурсу пераможцамі прызнаны дзевяць устаноў адукацыі, сярод якіх – ДУА “Лунненскі дзіцячы сад”.

Віншуем!

поделиться в: