1 сакавіка – Сусветны дзень грамадзянскай абароны

01.03.2024

У 1990 годзе на 9-й сесіі Генеральнай асамблеі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны было вырашана штогод 1 сакавіка адзначаць Сусветны дзень грамадзянскай абароны. Гэты дзень абраны невыпадкова − 1 сакавіка ўступіў у сілу Статут Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны (МАГА). Беларусь з'яўляецца ў МАГА назіральнікам.

Стыхійныя бедствы, тэхнагенныя аварыі, прыродныя катастрофы, паменшыць іх трагічныя наступствы можна, мабыць, толькі адным спосабам – своечасовым папярэджаннем аб надыходзячай бядзе. Самы распаўсюджаны спосаб абвяшчэння насельніцтва − гэта перадача сігналу "Увага ўсім!». Сігнал рэалізуецца пры дапамозе запуску электрасірэн. Ён падаецца з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва і наступнага паведамлення аб аварыі, катастрофе, стыхійным бедстве. Пачуўшы працяглае “выццё" сірэн вы павінны ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар і праслухаць інфармацыю аб  абстаноўцы, якая склалася і парадку далейшых дзеянняў, выконваць усе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры. Не лішнім будзе перадаць інфармацыю суседзям, бо яны маглі яе не чуць. У выпадку неабходнасці аказаць дапамогу хворым, дзецям, састарэлым людзям. Пры гэтым галоўнае – не панікаваць.

                                                      Мастоўскі РАНС

поделиться в: