Вясновыя палы травы

01.04.2024

Прыйшла вясна, прырода ажывае і надышоў час прыбраць усё тое, што некалі было ўтоена пад снежным покрывам. Многія людзі лічаць, што пал сухой травы - самы просты і хуткі спосаб, але ў той жа час - гэта галаўны боль і вялікая бяда для ратавальнікаў. Ні высокія штрафы, ні ўрон, нанесены пажарамі, не можа спыніць людскую бестурботнасць.

Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветранае надвор'е. Выпальванне травы выклікае вельмі моцнае задымленне і таксама небяспечна для здароўя людзей.

Нярэдка выпальванне сухой расліннасці становіцца прычынай узгарання жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Агонь знішчае на сваім шляху ўсё жывое і, нажаль, гінуць людзі.

Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, дастаткова выконваць простыя правілы пажарнай бяспекі.

поделиться в:
Меню раздзела