Дзве сястры – Беларусь і Расія

02.04.2024

2 красавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На тэрыторыі дзіцячага сада быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, з выхаванцамі рознаўзроставых груп арганізавана праслухоўванне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з выхаванцамі вернісаж малюнкаў і віртуальную экскурсію па  Беларусі і Расіі. З дапамогай дыдактычных гульняў дзеці атрымалі ўяўленні аб нацыянальным адзенні брацкіх народаў, нацыянальных стравах і традыцыях.

 

поделиться в: