Трахімовіч К. Г. – прызёр Міжнароднага конкурсу “Майстэрства без межаў”

01.07.2024

Удзел работнікаў установы адукацыі ў Міжнародным конкурсе прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый “Майстэрства без межаў” стаў добрай традыцыяй. Не стаў выключэннем і бягучы год. Сёлета ўдзельнікам конкурсу стала памочнік выхавальніка Трахімовіч Кацярына Генадзьеўна. Кацярына Генадзьеўна паспяхова прайшла ўсе этапы конкурсу і заваявала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы памочнік выхавальніка”. За ўдзел у дадатковых мерапрыемствах конкурсу “Майстэрства без межаў”, уклад у развіццё міжнароднай прафесійнай супольнасці педагогаў і спецыялістаў дашкольнай адукацыі Расіі і краін СНД Трахімовіч К.Г. узнагароджана Пісьмом падзякі.

Вншуем. Жадаем не спыняцца на дасягнутым!!!

поделиться в: