Ганчарова Ева – пераможца раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Наша Перамога. Мая гісторыя”

11.07.2024

Выхаванка рознаўзроставай групы Ганчарова Ева пад кіраўніцтвам выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Сільвон Ю.І. і Грэцкай Г.К. прадставілі на конкурс лэпбук “Памятаю і ганаруся”. У лэпбуку сабраны матэрыялы аб удзеле прапрадзедаў выхаванкі ў Вялікай Айчыннай вайне: біяграфічныя звесткі, ваенны шлях, узнагароды, архіўныя дакументы, фотаздымкі з сямёйных альбомаў. Лэпбук Ганчаровай Евы прызнаны пераможцам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу “Наша Перамога. Мая гісторыя”, які праводзіцца ў рамках Усебеларускага патрыятычнага праекту “Памяць пакаленняў у імя будучага”, у намінацыі “Кніга памяці маёй сям’і”. Работа накіравана на абласны этап конкурсу. Жадаем поспехаў! Выказваем падзяку Ганчаровай А.А. і Ганчарову А.У. за прадастаўленне матэрыялаў з сямейнага архіву.

поделиться в: