Акцыя “Увага – дзеці!”

13.08. 2024

З 25 жніўня да 5 верасня 2024 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!” У сувязі з гэтым, у дадзены перыяд часу для выканання п. 166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь, у час руху на ўсіх відах транспартных сродкаў у абавязковым парадку павінна быць уключана бліжняе святло фараў у любы час сутак.

Ігнараванне дадзенага патрабавання цягне за сабой адміністратыўную адказнасць па ч.3 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыі артыкула прадугледжваюць штраф у памеры да 3 базавых велічыняў.

поделиться в: