Семінар-практыкум “Прафілактычная работа па абароне дзяцей ад жорсткага абыходжання ў сям’і”
14.03.2025У рамках акцыі “Дом без гвалту!” ва ўстанове дашкольнай адукацыі з педагагічнымі работнікамі праведзены семінар-практыкум “Прафілактычная работа па абароне дзяцей ад жорсткага абыходжання ў сям’і”. Падчас семінара-практыкума педагагічныя работнікі прааналізавалі асноўныя нарматыўныя дакументы па прафілактыцы гвалту ў адносінах да непаўналетніх, адпрацавалі на практыцы алгарытм дзеянняў у выпадку выяўлення прымет гвалту ў адносінах да непаўналетніх, прайшлі анкетаванне на прадмет прафілактыкі і парадку дзеянняў па прадухіленні і выяўленні гвалту і эксплуатацыі ў адносінах да непаўналетніх.