Па запрашэнні арганізатараў конкурсу матэрыялы з вопыту работы дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад” будуць апублікаваны ў зборніку “Пытанні сацыялізацыі, выхавання, адукацыі” падрабязней
Раённы рэсурсны цэнтр
Раённы рэсурсны цэнтр

На базе ўстановы дашкольнай адукацыі з 2019 года ажыццяўляе сваю дзейнасць раённы рэсурсны цэнтр. Нашы педагогі гатовы падзяліцца сваім станоўчым вопытам работы ў гэтым напрамку.
Запрашаем усіх зацікаўленых асоб да супрацоўніцтва з намі!
Тэма:"Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа"
Мэта: метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагогаў устаноў адукацыі па выкарыстанні эфектыўных форм работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народу.
Кіраўнік раённага рэсурснага цэнтра: Буркас Наталля Анатольеўна, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.
Кантактныя дадзеныя: 8 (01515) 3-38-58, E-mail: lunnods@mail.grodno.by
Гродзенская вобласць., Мастоўскі раён, аг.Лунна, завулак Школьны, 15
План работы раённага рэсурснага цэнтра

ЗАЦВЯРДЖАЮ |
Загадчык дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад” |
__________ А.В. Калецінская |
« _» 2023 |
План работы
раённага рэсурснага цэнтра па тэме “Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа” на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад” на 2023/2024 навучальны год
№ п/п |
Мерапрыемства
|
Дата, месца правядзен-ня |
Форма правядзен- ня |
Катэгорыя слухачоў |
Вынік/ рэсурс, прапануемы слухачам, метадычныя прадукты, рэсурсы |
|
I. Арганізацыйныя мерапрыемствы |
||||||
1. |
Абмеркаванне праекта плана работы раённага цэнтра духоўна-маральнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту на праваслаўных традыцыях беларускага народа |
Верасень 2023г. |
Нарада пры загадчыку |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Выпіска з пратакола, план работы |
|
2. |
Папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы па духоўна-маральным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту на праваслаўных традыцыях беларускага народа |
На працягу года |
|
Алізар А.К., настаўнік-дэфектолаг; Грэцкая Г.К., педагог-псіхолаг; Сільвон Ю.І. , музычны кіраўнік, Лунеўская А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Мазырка С.Я., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Кароль Ю.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Саўко М.С., выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Метадычныя, інфармацыйныя, дыдактычныя матэрыялы па духоўна-маральным выхаванні |
|
II. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў у рамках установы дашкольнай адукацыі |
||||||
1. |
Метадычная панарама “Фарміраванне духоўна-маральных якасцяў дашкольнікаў праз знаёмства з гістарычным мінулым роднага краю” |
Лістапад 2023г. |
Метадыч-ная панарама |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Метадычная распрацоўка |
|
2. |
Папаўненне бібліятэкі, відэатэкі матэрыяламі духоўна-маральнага зместу |
Пастаянна |
|
Алізар А.К., настаўнік-дэфектолаг; Грэцкая Г.К., педагог-псіхолаг; Сільвон Ю.І., музычны кіраўнік, Лунеўская А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Мазырка С.Я., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Кароль Ю.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі; Саўко М.С., выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы па духоўна-маральным выхаванні |
|
3. |
Удзел настаяцеля царквы Святога Іаана Прадцечы іерэя Аляксандра ў агульнасадаўскіх бацькоўскіх сходах |
Рэгулярна |
Гутарка |
Педагогі і бацькі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Рэкамендацыі бацькам па духоўна-маральным выхаванні |
|
4. |
Правядзенне тэматычных забаў “Дзень маці. Пад пакровам Багародзіцы” “Калядныя цуды” “Пасхальны перазвон” |
Кастрычнік 2023г. Студзень, красавік 2024г. |
Забава |
Педагогі, выхаванцы і бацькі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Распрацоўкі сцэнарыяў забаў па духоўна-маральным выхаванні |
|
5. |
Выстава творчых работ “Залатыя рукі мамы” |
Кастрычнік 2023г. |
Выстава |
Выхаванцы і бацькі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Фотасправаздача |
|
6. |
Акцыя “Павіншуем маму разам” |
Кастрычнік 2023г. |
Акцыя |
Алізар А. К, старшыня прафсаюзнай арганізацыі |
Фотасправаздача |
|
7. |
Акцыя «Дарыце дабрыню» |
Снежань 2023г. |
Акцыя |
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
Фотасправаздача |
|
8. |
Семінар-практыкум “Духоўна-маральнае выхаванне як аснова гарманічнага развіцця асобы” |
Сакавік 2024г. |
Семінар-практы-кум |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Матэрыялы па духоўна-маральным накірунку |
|
9. |
Выстава сумеснай творчасці выхаванцаў, першакласнікаў і бацькоў “Велікодны калейдаскоп” |
Красавік 2024г. |
Выстава |
Выхаванцы і бацькі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Фотасправаздача |
|
III. Арганізацыя і правядзенне Раённых Мерапрыемстваў |
||||||
1. |
Дабрачынная акцыя “Навагодняя радасць” для дзяцей з АПФР, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дарослых-інвалідаў. |
Студзень 2024г. |
Дабрачын-ная акцыя |
Педагогі і дзеці ЦКРАіР г.Масты, ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр” г.Масты, дарослыя-інваліды |
Метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы, матэрыялы медыятэкі |
|
2. |
Раённы фестываль педагагічных ідэй “Сучасныя падыходы ў духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў” |
Красавік 2024г. |
Фестываль |
Педагогі ўстаноў адукацыі раёна |
Метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы, матэрыялы медыятэкі |
|
IV. Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння |
||||||
1. |
Удзел у інтэрнэт-семінарах, канферэнцыях, вебінарах |
На працягу года |
Інтэрнэт-семінары, канферэнцыі, вебінары |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Публікацыі, сертыфікаты |
|
2. |
Абнаўленне рубрыкі на Інтэрнэт-сайце ўстановы дашкольнай адукацыі “Раённы рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту на праваслаўных традыцыях беларускага народа” |
На працягу года |
|
Лунеўская А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Рубрыка на сайце з матэрыяламі па духоўна-маральным выхаванні |
|
3. |
Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме “Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя” |
На працягу года |
Абмен вопытам праз e-mail, “Воблачныя тэхналогіі” |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Азнаямленне педагогаў з матэрыяламі рэсурснага цэнтра |
|
V. Удзел у абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах |
||||||
1. |
Павышэнне кваліфікацыі педагогаў, якія рэалізуюць інавацыйны праект |
На працягу года |
|
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
|
|
2. |
Удзел у Каложскіх абласных навукова- адукацыйных чытаннях |
На працягу года |
|
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Трансляцыя вопыту |
|
3. |
Удзел у Калядных рэспубліканскіх чытаннях |
На працягу года |
Педагагіч-ныя чытанні |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Трансляцыя вопыту |
|
VI. Трансляцыя вопыту ў перыядычным друку, навукова-метадычных выданнях |
||||||
1 |
Публікацыі ў газетах “Зара над Нёманам”, “Настаўніцкая газета”, навукова-метадычным часопісе “Пралеска” |
На працягу года |
Артыкулы |
Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі |
Публікацыі матэрыялаў у перыядычным друку |
|
Кіраўнік рэсурснага цэнтра Н.А. Буркас
Каардынатар рэсурснага цэнтра А.Д. Драбіновіч
(на ўзроўні раёна)
УЗГОДНЕНА
Загадчык дзяржаўнай установай адукацыі
“Мастоўскі раённы вучэбна-
метадычны кабінет”
________________Л.С. Астапчэня
____ ____________ 2023
УЗГОДНЕНА
Начальнік упраўлення адукацыі
Мастоўскага райвыканкама
________________ В.С.Ціхановіч
____ ____________ 2023
Навіны рэсурснага цэнтра

2023/2024 г. навучальны год
13 кастрычніка ў межах інавацыйнай дзейнасці адбылася тэматычная забава “Цеплыня сэрцаў для нашых мам”, прымеркаваная да Дня маці і праваслаўнага свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель царквы святога Іаана Прадцечы айцец Аляксандр і матушка Анастасія. Шмат цёплых слоў і пажаданняў гучала ў адрас самых родных і любімых матуль. Выхаванцы спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку тэатра батлейка “Пакрывае ўсіх пакровам”. У заключэнні айцец Аляксандр і матушка Анастасія павіншавалі ўсіх матуль са святам і пачаставалі дзяцей салодкімі падарункамі. Фотарэпартаж глядзіце
«Цяпло сэрцаў для мілых матуляў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 16.10.2023 Чытайце
23.10.2023 У рамках інавацыйнай дзейнасці члены працоўнага калектыву прынялі ўдзел у паломніцкай экскурсіі ў самы старажытны горад Беларусі, якая была арганізавана для прыхажанаў царквы Святога Іаана Прадцечы аг. Лунна, матушкай Анастасіяй. Паломнікі пабывалі ў Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры, Полацкім Сафійскім саборы, Кафедральным Багаяўленчым саборы. Яркія ўражанні аставілі музей беларускага кнігадрукавання і абзорная экскурсія па горадзе Полацку. Фотарэпартажглядзіце
«Дакрануцца да святыняў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 14.11.2023 Чытайце
24 лістапада ў г. Мінску адбыліся ІХ Беларускія Калядныя адукацыйныя чытанні “Праваслаўе і айчынная культура: страты і набыцці мінулага, вобраз будучага”. Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская А.В. стала ўдзельнікам секцыі “Фарміраванне культуры міжасобасных зносін дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”, якая праводзілася ў рамках ІХ Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў. На секцыі абмяркоўваліся пытанні духоўна-маральнага выхавання і яго роля ў станаўленні і развіцці асобы.
2022/2023 г. навучальны год
14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
10 кастрычніка, напярэдадні святкавання Дня маці выхавальнікамі дашкольнай адукацыі была арганізавана выстава сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Залатыя рукі мамы”. Прадстаўленыя работы можна назваць сапраўднымі шэдэўрамі.Фотарэпартаж глядзіце
20.12.2022г. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізавана выстава «На парозе Новы год» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі. Фотарэпартаж глядзець
30.12.2022 г. Падарункі, сабраныя пры правядзенні акцыі "Нашы дзеці", перададзены ў Мастоўскі сацыяльна- педагагічны цэнтр
13.01.2023 г. У рамках інавацыйнага праекта ва ўстанове адукацыі адбылася тэматычная забава “Чароўныя калядныя казкі”. Па традыцыі забава ладзілася з удзелам настаяцеля царквы Святога Іаана Прадцечы іерэем Аляксандарм. Выхаванцы прадстаўлялі тэатралізаваную пастаноўку, расказвалі вершы аб Нараджэнні Хрыстовым, спявалі калядныя песні, гулялі ў народныя гульні. У заключэнні айцец Аляксандр падзякаваў дзецям і пачаставаў іх салодкімі падарункамі.
Фотарэпартаж глядзіце
"Як адбываецца далучэнне да праваслаўных традыцый у Лунненскім дзіцячым садзе" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам" за 23.01.2023 чытайце
21.03.2023 "Любоў да роднага краю пачынаецца з дзіцячага сада" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 19.03.2023 Чытайце
17.04.2023 У рамках інавацыйнага праекта арганізавана выстава сумеснай творчасці "Велікодныя матывы"падрабязней
30.05.2023 Калектыў работнікаў дзіцячага сада сумесна з настаяцелем царквы Раства Іаана Прадцечы айцом Аляксандрам, выхаванцамі і бацькамі наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, Храм Святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы, ушанавалі памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паездкі па святых месцах з’яўляюцца часткай інавацыйнай дзейнасці і сталі традыцыяй ва ўстанове дашкольнай адукацыі падрабязней
16.06.2023 Напярэдадні дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы рознаўзроставай групы сумесна з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі наведалі месцы захавання абаронцаў роднага краю. Педагогі нагадалі дзецям аб героях, якія абаранялі аграгарадок Лунна, расказалі якой цаной была заваявана перамога над ворагам. Дзеці ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помнікаў падрабязней
09.08.2023 Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Буркас Наталля Анатольеўна атрымала дыплом І ступені ў XVI Міжнародным конкурсе навуковых, метадычных і творчых работ “Сацыялізацыя. Выхаванне. Адукацыя”. На конкурс быў прадстаўлены вопыт работы ўстановы дашкольнай адукацыі ў рамках інавацыйнай дзейнасці па духоўна-маральным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.
2021/2022 г. навучальны год
"Ліга карыснага супрацоўніцтва" пад ткім загалоўкам выйшаў артыкул у "Настаўніцкай газеце" за 14.09.2021 г., дзе пішуць аб дасягненнях нашай установы дашкольнай адукацыі. Больш падрабязна
20 верасня 2021 г. ўстанова дашкольнай адукацыі атрымала Падзяку ад Сінадальнага аддзелу па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі за ўдзел у рэспубліканскай выставе
14 кастрычніка 2021г. свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
22.10. 2021 ДУА «ГРАІРА» - Удзел у абласным семінары для кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці (з выкарыстаннем ІКТ у дыстанцыйнай форме)
7.12.2021 г. фотамарафоне “Восень дзверы зачыняе”.
27 снежня 2021 г. ва ўстанове дашкольнай адукацыі была арганізавана выстава «Калядныя цуды» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі.
У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта па духоўна-маральнаму выхаванню 21.01.2022 года для выхаванцаў дзіцячага сада праведзена забава "Святкі. Ад Каляд да Вадохрышча"
1.04.2022г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі "Мае карані" дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана – Кузьма Арына, выхаванка старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад”, кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі
10.04.2022 г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі «Мае карані» дыпломам II ступені ўзнагароджана Кузьма Арына, выхаванка старшай групы інтэграванага навучання і выхавання , кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.
20.04.2022 г. У абластным семінары па інавацыі "Даведка аб выніках рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта: агульныя падыходы і тыповыя недахопы" прыняла ўдзел намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі Багданец Н.М.
23.04.2022г. Напярэдадні Вялікадня ў нашай установе дашкольнай адукацыі арганізавана выстава сумеснай творчасці дзяцей і дарослых. Бацькі выхаванцаў і педагогі праявілі незвычайную фантазію і выдумку, а таксама паказвалі сваё майстэрства і творчасць.
29.04.2022г. У нашай дашкольнай установе адбылося святочнае мерапрыемства - Пасхальная сустрэча.
5 мая 2022г. Для выхаванцаў нашай установы дашкольнай адукацыі была арганізавана экскурсія "След, які пакінула вайна".
6 мая 2022 года наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў "Беларусь-мая гісторыя", які прысвечаны Году гістарычнай памяці.
10 мая 2022г. Да Дня сям'і ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць акцыя "Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны".
15 мая 2022 г. Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў “Беларусь-мая гісторыя”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. У Конкурсе прынялі ўдзел 88 педагогаў з 10 устаноў дашкольнай адукацыі і 5 навучальна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа. Усяго ў пяці намінацыях Конкурсу прадстаўлена 49 аўтарскіх дыдактычных дапаможнікаў.
У намінацыі "Дзецям аб Вялікай Перамозе" дыплом II ступені атрымала Лунеўская Алена Антонаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі -лэпбук «Кніга памяці»
21 мая 2022г. Па слядах Перамогі быў арганізаваны своеасаблівы маршрут “суботніка памяці”. Наш прыпынак - помнік, скульптура "Помнік, мемарыял", Дзятлава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць.
21 мая 2022г. супрцоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі наведалі Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр - адзін з найстаражытнейшых праваслаўных манастыроў Беларусі.
Падведзены вынікі абласнога конкурсу даследчых і творчых работ "Жывая спадчына" У намінацыі «Мае карані» дыпломам II ступені ўзнагароджана Кузьма Арына, выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі «Лунненскі дзіцячы сад» Мастоўскага раёна, кіраўнік – Кароль Ю. А.
21 чэрвеня 2022 г. Калектыў установы дашкольнай адукацыі прыняў удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Хвіліна маўчання".
2020/2021г. навучальны год
15.10.2020 г. У рамках мерапрыемстваў, прыурочаных да Дня маці, педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі правялі цікавыя тэматычныя гутаркі, прачыталі рассказы і казкі пра маму, аформілі выставы дзіцячага малюнка «Мамачка любая мая», фотагазеты “Селфі з мамай”, прадставілі відэапастаноўку тэатральнай батлейкі «Як лясныя зверы маму віншавалі». У кожнай групе дзеці падрыхтавалі відэавішаванні для мам, якія можна паглядзець на старонках кожнай групы.
20.10.2020 г. На сайце газеты "Зара над Нёманам" надрукаваны артыкул "Выхаванцы Лунненскага дзіцячага сада падарылі сваім мамам частку любві" падрабязней чытайце
З 26 лістапада па 3 снежня 2020 года. ДУА "ГРАІРА" Удзел у абластным фестывалі педагагічнага майстэрства «КРОК У БУДУЧЫНЮ». Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская Алена Васільеўна прэзентавала “ Відэазанятак «Ценявы тэатр «Прыгоды на Пасху»
У газеце "Зара над Неманам" № 96, за 16 снежня 2020 года надрукаваны артыкул чытайце
22.12.2020 г. "Святло дабра: у Лунненскага дзіцячым садзе праходзіць дабрачынная акцыя" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам" чытайце падрабязней
20.01.2021 г. У дні калядных святкаў выхаванцам установы дашкольнай адукацыі была прадстаўлена пастаноўка ценявога тэатра "Калядная казка".
Калецінская Алена Васільеўна, загадчык установы дашкольнай адукацыі, прыняла ўдзел і узнагароджана Дыпломам І ступені за ўдзел у ІІІ Міжнародным навукова-педагагічным конкурсе "Педагагічнае прызванне", аўтар даследчай работы "Патрыятычнае выхаванне -прыарытэтны накірунак адукацыйнага працэсу ва ўстастанове дашкольнай адукацыі!"
14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа ў горадзе Мінску прайшла XIX беларуская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году нацыянальнага адзінства.Вопыт работы "Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа », лэпбук “Праваслаўныя святы” і лэпбокс “Куфэрак Арынкі” ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" дастойна прэзантаваліся на рэспубликанскай выставе.
15 красавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў раённы семінар-практыкум для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі "Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю".
9 мая ў г.Масты ля помніка воінам-вызваліцелям адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем «Мы схіляемся! Мы памятаем! Мы ганарымся! », прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі.
15.05.2021 г. Да святкавання Дня сям'і, які адзначаўся 15 мая, установа дашкооьнай адукацыі прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна».
22.06.2021 г. наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у ўсебеларускай хвіліне маўчання
12 ліпеня экскурсія-паход па гістарычных і маляўнічых месцах Мастоўшчыны. Супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі пабывалі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Ліпічанская пушча", ажыццявілі сплаў-шпацыр па рацэ Шчары.
15.07.2021 г. "Сцяжынкамі роднага краю праехаў калектыў Лунненскага дзіцячага сада" пад такім загалоўкам на сайце газеты "Зара над нёманам" надрукаваны артыкул, які можна прачытаць
2019/2020 г навучальны год
19 верасня 2019 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Ліда» прайшоў семінар-кансультацыя прадстаўнікоў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць інавацыйныя праекты «Укараненне мадэлі маральнага развіцця навучэнцаў у сучаснай адукацыйнай прасторы на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа з улікам рэгіянальнага сацыякультурнага кластара » і «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя »(загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 2019/07/30 № 617).
14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
24 кастрычніка 2019 загадчык дашкольнай установы Калецінская А.В. прыняла ўдзел у рэспубліканскім семінары-практыкуме "Фарміраванне культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа», які адбыўся ў г.Мінску сумесна з дзяржаўнай установай «Музей гісторыі Мінска» на базе Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
29 лістапада 2019 наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у V Беларускіх Калядных чытаннях "Вялікая перамога: спадчына і нашчадкі». Праца секцыі устаноў дашкольнай адукацыі праходзіла на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў г.Мінску. Педагог -наватар Багданец Н.М. прыняла ўдзел у мерапрыемстве. На выставу была прэзентавана «Кніга памяці» як сродак далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да спадчыны Вялікай Перамогі: інавацыйны падыход.
Згодна з пісьмом ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" 5 снежня 2019 года ў г. Гродна адбудзецца адкрыццё VІIІ Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытанняў па тэме: «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі». Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў (г. Масква, РФ). На адукацыйных чытаннях адбудзецца цэрэмонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу ў галіне педагогікі, выхавання і працы з дзецьмі і моладдзю да дваццаці гадоў на атрыманне прэміі "За маральны подзвіг настаўніка ». На цырымонію ўзнагароджвання запрошана Калецінская А.В., загадчык установы дашкольнай адукацыі.
5 -6 снежня 2019 года ў г. Гродна адбыліся VІIІ Каложскай адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні па тэме: «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі». Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў (г. Масква, РФ). На адкрыцці чытанняў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу ў галіне педагогікі, выхавання і працы з дзецьмі і моладдзю да дваццаці гадоў на атрыманне прэміі "За маральны подзвіг настаўніка ». Калецінская Алена Васільеўна, загадчык установы дашкольнай адукацыі, узнагароджана граматай за другое месца ў конкурсе "За маральны подзвіг настаўніка" ў намінацыі «Лепшая інавацыйная распрацоўка года".
У рамках VIII Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытанняў 6 снежня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад № 99 г. Гродна" была арганізавана педагагічная майстэрня для работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме: «Дзякуем салдатам за жыццё і мір! Што і як расказваць дзецям дашкольнага ўзросту пра Вялікую Айчынную вайну ». У працы педагагічнай майстэрні прынялі ўдзел: Ківлюк Людміла Анатольеўна , намеснік начальніка цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі», каардынатар інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя»; Іерэй Ігар Данільчык , кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы; Бройка Аляксандр Васільевіч , дырэктар Цэнтра праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, кансультант інавацыйных праектаў па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей на праваслаўных традыцыях беларускага народа; Нашу ўстанову дашкольнай адукацыі прадстаўляла педагог-наватар Мазырка С.Я.
18.12.2019 г. На базе ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі » 12 снежня 2019 года прайшоў семінар для кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў, педагогаў устаноў адукацыі, якія завяршылі рэалізацыю інавацыйных праектаў, па тэме "Сучасныя формы діссемінацыі інавацыйнага педагагічнага вопыту ». Нашу ўстанову дашкольнай адукацыі прадстаўляла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Кроль Ю.А.
17.01.2020 г. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі калядныя сустрэчы.
28 студзеня педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі пабывалі ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Масты і ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна. дзецям і дарослым была прапанавана гульнявая праграма і пастаноўка ценявога тэатра. Сустрэча адбылася па-сапраўднаму цёплай, радаснай і добрай.
У газеце "Зара над Нёманам" №10, за 08.02.2020 года надрукаваны артыкул "Ручаёк дабра" чытайце
У газеце "Настаўніцкая газета" №25, за 03.03.2020 года надрукаваны артыкул "Да прафесійных вяршынь" чытайце
20.04.2020 г. Па старой добрай традыцыі, у нашай дашкольнай установе кожны год праходзіць выстава "Велікоднае цуда" напярэдадні свята Вялікадня. У якой актыўны ўдзел прымаюць бацькі, дзеці, педагогі. Яны ствараюць вырабы, паштоўкі, упрыгожваюць групы. Вось і гэты год не стаў выключэннем.
У газеце "Зара над Нёманам" № за сераду 12 жніўня надрукаваны артыкул Поспех - у нашых агульных справах калектыва Лунненскага дзіцячага сада" падрабязней
Раённы семінар-практыкум для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі

ПРАГРАМА раённага семінара-практыкума намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі “Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю” падрабязней
Прэзентацыя вопыту работы ўстановы дашкольнай адукацыі па выхаванню патрыятычных якасцей у дашкольнікаў праз азнаямленне з культурна-гістарычнымі і духоўна-маральнымі каштоўнасцямі роднага краю (Кароль Ю.А.)падрабязней прэзентацыя
Далучэнне дашкольнікаў да роднай мовы праз мастацкае слова (Багданец Н.М.)падрабязней прэзентацыя
Праектна-пошукавая дзейнасць як сродак выхавання патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў (Лунеўская А.А.)падрабязней прэзентацыя
Тэатральныя пастаноўкі

Ценявы тэатр "Пасхальныя прыгоды" глядзець
Тэатр батлейка "Пасхальны куліч" глядзіце
Тэатр батлейка "Пасхальны калабок" глядзіце
Ценявы тэатр «Аднойчы на пасху» глядзіце
Тэатр батлейка "Пасхальны кулічык" глядзіце
Тэатр батлейка "Калабок" глядзіце
Тэатр батлейка "Калядная ялінка" глядзіце
Тэатр батлейка "Свет каляднай зоркі" глядзець
Тэатр батлейка "Пасхальны калабок" гдядзець
Ценявы тэатр "Калядная казка" глядзець
Выставы

4.11.2021г. Выстава "Восеньскія матывы" ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" глядець
13.10.2022г. Выстава “Залатыя рукі мамы” глядзець
20.12.2022г. Выстава "На парозе Новы год" глядзець
17.04.2023 г. Выстава "Велікодныя матывы"падрабязней