Інавацыйная дзейнасць

На базе ўстановы дашкольнай адукацыі

    рэалізуецца інавацыйны праект

на 2019 -2024 г.

"Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя"

 Мэта інавацыйнага праекта: павышэнне ўзроўню моўнай культуры навучэнцаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя ў сучаснай адукацыйнай прасторы

Задачы інавацыйнага праекта:

1.Вызначыць аптымальныя варыянты і параметры ўзаемадзеяння устаноў і арганізацый (органаў дзяржаўнага кіравання і кіравання адукацыяй, устаноў адукацыі, сям'і, структур Беларускай Праваслаўнай Царквы, грамадскасці) у рэалізацыі задач павышэння ўзроўню моўнай культуры вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.

2.Выхоўваць у вучняў пачуццё любові да Айчыны, сацыяльнай адказнасці і маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасці з выкарыстаннем рэгіянальнага кампанента, веданне мясцовых святых і святынь, на аснове любові да малой радзімы.

3.Развіваць камунікатыўную культуру суб'ектаў адукацыйнай прасторы, якая забяспечвае камунікатыўную і канфлікталагічную кампетэнтнасць асобы як ўмовы канструктыўнага вырашэння складаных сітуацый міжасобасных узаемадзеянняў у полікультурным асяроддзі ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.

4.Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па забеспячэнні пераемнасці ў рэалізацыі праграм духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў розных ступеняў адукацыі.

5.Стварыць метадычныя і інфармацыйныя рэсурсы для вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па рэалізацыі праграмнага зместу духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

Чакаемы вынік:

Рэалізацыі мадэлі моўнай культуры навучэнцаў у рамках інавацыйнага праекта:

павышэнне ўзроўню моўнай культуры і маральнага развіцця асобы навучэнца, яго чалавекалюбства і міласэрнасці, сацыяльнай адказнасці і актыўнасці, накіраваных на ўдасканаленне сябе і навакольнага свету;

умацаванне сацыяльнага партнёрства, пашырэнне знешніх сувязяў установы адукацыі з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі ў вырашэнні надзённых сацыяльных праблем;

забеспячэнне пераемнасці ў рэалізацыі праграмы духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў і тыпаў устаноў адукацыi;

развіццё прафесійных кампетэнцый суб'ектаў адукацыйнай прасторы;

стварэнне метадычных і інфармацыйных рэсурсаў для вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па рэалізацыі праграмнага зместу духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

 

згарнуць

Старонка кансультантаў

Старонка  кансультантаў

Изображение  Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч 

Пасада: першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце

Месца працы: Дзяржаўная навуковая установа «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»

Вучоная ступень: акадэмік, доктар філалагічных навук, прафесар

Изображение Кадол Фёдар Уладзіміравіч

  Пасадазагадчык кафедры педагогікі

 Месца працы: УА "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"

 Вучоная ступень: доктар педагагічных навук, прафесар.

Изображение  Фінькевіч Людміла Уладзіміраўна

Пасада: дацэнт кафедры агульн і дзіцячай псіхалогіі

Месца працыУА "Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка» 

Вучоная ступень: кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт

Изображение  Папова Таццяна Яўгеньеўна 

Пасада: старшы выкладчык кафедры педагогікі і прыватных методык

Месца працы: ДУА "Гомельскі інстытут развіцця адукацыі"

Пасада: магістр псіхалагічных навук

Изображение Бройка Аляксандр Васільевіч

 Пасада: дырэктар

Месца працы: грамадскае аб'яднанне "Цэнтра праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай"

8 (017) 7594484

электронная пошта : evfrosiniapolotskaya@yandex.by

згарнуць

Па старонках праекта

Па старонках праекта 2023/2024 г

малюнак 13 кастрычніка ў межах інавацыйнай дзейнасці адбылася тэматычная забава “Цеплыня сэрцаў для нашых мам”, прымеркаваная да Дня маці і праваслаўнага свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель царквы святога Іаана Прадцечы айцец Аляксандр і матушка Анастасія. Шмат цёплых слоў і пажаданняў гучала ў адрас самых родных і любімых матуль. Выхаванцы спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку тэатра батлейка “Пакрывае ўсіх пакровам”. У заключэнні айцец Аляксандр і матушка Анастасія павіншавалі ўсіх матуль са святам і пачаставалі дзяцей салодкімі падарункамі. Фотарэпартаж глядзіце

малюнак «Цяпло сэрцаў для мілых матуляў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 16.10.2023    Чытайце

малюнак 23.10.2023  У рамках інавацыйнай дзейнасці члены працоўнага калектыву прынялі ўдзел у паломніцкай экскурсіі ў самы старажытны горад Беларусі, якая была арганізавана  для прыхажанаў царквы Святога Іаана Прадцечы аг. Лунна, матушкай Анастасіяй. Паломнікі пабывалі ў Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры, Полацкім Сафійскім саборы, Кафедральным Багаяўленчым саборы. Яркія ўражанні аставілі музей беларускага кнігадрукавання і абзорная экскурсія па горадзе Полацку. Фотарэпартаж глядзіце

малюнак«Дакрануцца да святыняў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 14.11.2023   Чытайце

малюнак24 лістапада ў г. Мінску адбыліся ІХ Беларускія Калядныя адукацыйныя чытанні “Праваслаўе і айчынная культура: страты і набыцці мінулага, вобраз будучага”. Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская А.В. стала ўдзельнікам секцыі “Фарміраванне культуры міжасобасных зносін дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”, якая праводзілася ў рамках ІХ Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў. На секцыі абмяркоўваліся пытанні духоўна-маральнага выхавання і яго роля ў станаўленні і развіцці асобы.

Па старонках праекта 2022/2023 г

малюнак 14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці  і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.   

малюнак20.12.2022г. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі  арганізавана выстава «На парозе Новы год» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі. 

малюнак 30.12.2022 г. Падарункі, сабраныя пры правядзенні акцыі "Нашы дзеці", перададзены ў Мастоўскі сацыяльна- педагагічны цэнтр 

малюнак13.01.2023 У рамках інавацыйнага праекта ва ўстанове адукацыі адбылася тэматычная забава “Чароўныя калядныя казкі”. Па традыцыі забава ладзілася з удзелам настаяцеля царквы Святога Іаана Прадцечы іерэем Аляксандарм. Выхаванцы прадстаўлялі тэатралізаваную пастаноўку, расказвалі вершы аб Нараджэнні Хрыстовым, спявалі калядныя песні, гулялі ў народныя гульні. У заключэнні айцец Аляксандр падзякаваў дзецям і пачаставаў іх салодкімі падарункамі.

малюнак"Як адбываецца далучэнне да праваслаўных традыцый у Лунненскім дзіцячым садзе" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам" за 23.01.2023 чытайце

Па старонках праекта 2021/2022 г

малюнак20 верасня 2021 г. ўстанова дашкольнай адукацыі атрымала Падзяку ад Сінадальнага аддзелу па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі за ўдзел у рэспубліканскай выставе 

малюнак14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці  і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.

малюнак 22.10. 2021 ДУА «ГРАІРА» - Удзел у абласным семінары для кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці (з выкарыстаннем ІКТ у дыстанцыйнай форме)

малюнак 27 снежня 2021 г. У нашай установе дашкольнай адукацыі  арганізавана выстава «Калядныя цуды» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі.  

малюнак У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта па духоўна-маральнаму выхаванню 21.01.2022 года для выхаванцаў дзіцячага сада праведзена забава "Святкі. Ад Каляд да Вадохрышча" 

малюнак 1.04.2022г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі "Мае карані" дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана  – Кузьма Арына, выхаванка старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад”, кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі

малюнак 10.04.2022 г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі «Мае карані»  дыпломам II ступені ўзнагароджана Кузьма Арына, выхаванка старшай групы інтэграванага навучання і выхавання , кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.  

малюнак 20.04.2022 г. У абластным семінары па інавацыі "Даведка аб выніках рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта: агульныя падыходы і тыповыя недахопы" прыняла ўдзел намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі Багданец Н.М.

малюнак 23.04.2022г.  Напярэдадні Вялікадня ў нашай установе дашкольнай адукацыі  арганізавана выстава сумеснай творчасці дзяцей і дарослых. Бацькі выхаванцаў і педагогі  праявілі незвычайную фантазію і выдумку, а таксама паказвалі сваё майстэрства і творчасць.

малюнак 29.04.2022г. У нашай дашкольнай установе  адбылося святочнае мерапрыемства - Пасхальная сустрэча.

малюнак 5 мая 2022г. Для выхаванцаў нашай   установы дашкольнай адукацыі была арганізавана экскурсія "След, які пакінула вайна".

малюнак 6 мая 2022 года наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў "Беларусь-мая гісторыя", які прысвечаны Году гістарычнай памяці.

малюнак10 мая 2022г. Да Дня сям'і ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць акцыя "Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны".

малюнак15 мая 2022 г. Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў “Беларусь-мая гісторыя”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.  У Конкурсе прынялі ўдзел 88 педагогаў з 10 устаноў дашкольнай адукацыі і 5 навучальна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа. Усяго ў пяці намінацыях Конкурсу прадстаўлена 49 аўтарскіх дыдактычных дапаможнікаў.

Ð¼Ð°Ð»ÑŽÐ½Ð°ÐºУ намінацыі "Дзецям аб Вялікай Перамозе" дыплом II ступені атрымала  Лунеўская Алена Антонаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі   -лэпбук «Кніга памяці»

малюнак 21 мая 2022г.  Па слядах Перамогі быў арганізаваны своеасаблівы маршрут “суботніка памяці”.  Наш прыпынак - помнік, скульптура "Помнік, мемарыял", Дзятлава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць.

малюнак 21 мая 2022г.  супрцоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі наведалі  Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр - адзін з найстаражытнейшых праваслаўных манастыроў Беларусі.

малюнак  Падведзены вынікі абласнога конкурсу даследчых і творчых работ  "Жывая спадчына"  У намінацыі «Мае карані» дыпломам II ступені ўзнагароджана    Кузьма Арына, выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі «Лунненскі дзіцячы сад» Мастоўскага раёна, кіраўнік – Кароль Ю. А.

малюнак 21 чэрвеня 2022 г. Калектыў  установы дашкольнай адукацыі прыняў удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Хвіліна маўчання".

                          Па старонках праекта 2020/2021 г

малюнак 14 кастрычніка 2020 г., свята, прысвечанае Дню маці  і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.  

малюнакНа сайце газеты "Зара над Нёманам" надрукаваны артыкул "Выхаванцы  Лунненскага дзіцячага  сада падарылі сваім мамам частку любві"   

малюнак З 26 лістапада па 3 снежня 2020 года. ДУА "ГРАІРА" Удзел у абластным фестывалі педагагічнага майстэрства «КРОК У БУДУЧЫНЮ». Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская Алена Васільеўна    прэзентавала  “ Відэазанятак «Ценявы тэатр «Прыгоды на Пасху»»

малюнак Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў конкурс  вырабаў "Ражджаства чароўныя імгненні"

малюнак "Святло дабра: у Лунненскага дзіцячым садзе прайшла дабрачынная акцыя" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам"  

малюнак У дні калядных святкаў  выхаванцам установы дашкольнай адукацыі была прадстаўлена пастаноўка ценявога тэатра "Калядная казка".   

малюнакКалецінская Алена  Васільеўна, загадчык установы дашкольнай адукацыі, прыняла ўдзел і узнагароджана Дыпломам І ступені за ўдзел у ІІІ Міжнародным навукова-педагагічным конкурсе "Педагагічнае прызванне", аўтар даследчай  работы "Патрыятычнае выхаванне -прыарытэтны накірунак адукацыйнага працэсу ва ўстастанове дашкольнай адукацыі!"

малюнак 15 красавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў раённы семінар-практыкум для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі "Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю".  

малюнак14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа ў горадзе Мінску прайшла XIX беларуская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году нацыянальнага адзінства.Вопыт работы "Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа »,  лэпбук “Праваслаўныя святы” і лэпбокс “Куфэрак Арынкі” ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" дастойна прэзантаваліся на рэспубликанскай выставе. 

малюнак9 мая ў г.Масты ля помніка воінам-вызваліцелям адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем «Мы схіляемся! Мы памятаем! Мы ганарымся! », прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. 

малюнак 22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата -Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 12.00 супрацоўнікі і выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у Усебеларускай хвіліне маўчання 

малюнак 12 ліпеня экскурсія-паход па гістарычных і маляўнічых месцах Мастоўшчыны. Супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі пабывалі ў  Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Ліпічанская пушча", ажыццявілі сплаў-шпацыр па рацэ Шчары.  

Па  старонках  праекта 2019/2020 г

малюнак Па старой добрай традыцыі, у нашай дашкольнай установе   кожны год праходзіць выстава "Велікоднае цуда" напярэдадні свята  Вялікадня.  У якой актыўны ўдзел прымаюць бацькі, дзеці, педагогі. Яны ствараюць вырабы, паштоўкі, упрыгожваюць групы. Вось і гэты год не стаў выключэннем.  

малюнак 28 студзеня 2020 года педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабелітацыі г.Масты"  Выхаванцам паказалі чароўную казку, прадстаўленую ў форме тэатра ценяў "Калядная зорачка".  

малюнак 17  студзеня 2020 года ў дашкольнай установе прайшлі  калядныя сустрэчы.  

малюнак   2019 кастрычнік, свята, прысвечанае Дню маці  і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.  

малюнак  «Кніга памяці», як далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да спадчыны Вялікай перамогі: інавацыйны падыход  

малюнак V Беларускія Калядныя чытанні "Вялікая перамога: спадчына і нашчадкі».  

згарнуць