Інавацыйная дзейнасць
На базе ўстановы дашкольнай адукацыі
рэалізуецца інавацыйны праект
на 2019 -2024 г.
"Укараненне мадэлі фарміравання культуры міжасобасных зносін дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя"
Мэта інавацыйнага праекта: павышэнне ўзроўню моўнай культуры навучэнцаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя ў сучаснай адукацыйнай прасторы
Задачы інавацыйнага праекта:
1.Вызначыць аптымальныя варыянты і параметры ўзаемадзеяння устаноў і арганізацый (органаў дзяржаўнага кіравання і кіравання адукацыяй, устаноў адукацыі, сям'і, структур Беларускай Праваслаўнай Царквы, грамадскасці) у рэалізацыі задач павышэння ўзроўню моўнай культуры вучняў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.
2.Выхоўваць у вучняў пачуццё любові да Айчыны, сацыяльнай адказнасці і маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасці з выкарыстаннем рэгіянальнага кампанента, веданне мясцовых святых і святынь, на аснове любові да малой радзімы.
3.Развіваць камунікатыўную культуру суб'ектаў адукацыйнай прасторы, якая забяспечвае камунікатыўную і канфлікталагічную кампетэнтнасць асобы як ўмовы канструктыўнага вырашэння складаных сітуацый міжасобасных узаемадзеянняў у полікультурным асяроддзі ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя.
4.Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па забеспячэнні пераемнасці ў рэалізацыі праграм духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў розных ступеняў адукацыі.
5.Стварыць метадычныя і інфармацыйныя рэсурсы для вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па рэалізацыі праграмнага зместу духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.
Чакаемы вынік:
Рэалізацыі мадэлі моўнай культуры навучэнцаў у рамках інавацыйнага праекта:
павышэнне ўзроўню моўнай культуры і маральнага развіцця асобы навучэнца, яго чалавекалюбства і міласэрнасці, сацыяльнай адказнасці і актыўнасці, накіраваных на ўдасканаленне сябе і навакольнага свету;
умацаванне сацыяльнага партнёрства, пашырэнне знешніх сувязяў установы адукацыі з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі ў вырашэнні надзённых сацыяльных праблем;
забеспячэнне пераемнасці ў рэалізацыі праграмы духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў і тыпаў устаноў адукацыi;
развіццё прафесійных кампетэнцый суб'ектаў адукацыйнай прасторы;
стварэнне метадычных і інфармацыйных рэсурсаў для вучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення па рэалізацыі праграмнага зместу духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.
Старонка кансультантаў

Старонка кансультантаў
Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч
Пасада: першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце
Месца працы: Дзяржаўная навуковая установа «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
Вучоная ступень: акадэмік, доктар філалагічных навук, прафесар
Кадол Фёдар Уладзіміравіч
Пасада: загадчык кафедры педагогікі
Месца працы: УА "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны"
Вучоная ступень: доктар педагагічных навук, прафесар.
Фінькевіч Людміла Уладзіміраўна
Пасада: дацэнт кафедры агульн і дзіцячай псіхалогіі
Месца працы: УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка»
Вучоная ступень: кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт
Папова Таццяна Яўгеньеўна
Пасада: старшы выкладчык кафедры педагогікі і прыватных методык
Месца працы: ДУА "Гомельскі інстытут развіцця адукацыі"
Пасада: магістр псіхалагічных навук
Бройка Аляксандр Васільевіч
Пасада: дырэктар
Месца працы: грамадскае аб'яднанне "Цэнтра праваслаўнай асветы прападобнай Еўфрасінні Полацкай"
8 (017) 7594484
электронная пошта : evfrosiniapolotskaya@yandex.by
Па старонках праекта

Па старонках праекта 2023/2024 г
13 кастрычніка ў межах інавацыйнай дзейнасці адбылася тэматычная забава “Цеплыня сэрцаў для нашых мам”, прымеркаваная да Дня маці і праваслаўнага свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. На мерапрыемства былі запрошаны настаяцель царквы святога Іаана Прадцечы айцец Аляксандр і матушка Анастасія. Шмат цёплых слоў і пажаданняў гучала ў адрас самых родных і любімых матуль. Выхаванцы спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі падрыхтавалі тэатральную пастаноўку тэатра батлейка “Пакрывае ўсіх пакровам”. У заключэнні айцец Аляксандр і матушка Анастасія павіншавалі ўсіх матуль са святам і пачаставалі дзяцей салодкімі падарункамі. Фотарэпартаж глядзіце
«Цяпло сэрцаў для мілых матуляў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 16.10.2023 Чытайце
23.10.2023 У рамках інавацыйнай дзейнасці члены працоўнага калектыву прынялі ўдзел у паломніцкай экскурсіі ў самы старажытны горад Беларусі, якая была арганізавана для прыхажанаў царквы Святога Іаана Прадцечы аг. Лунна, матушкай Анастасіяй. Паломнікі пабывалі ў Спаса-Еўфрасіньеўскім манастыры, Полацкім Сафійскім саборы, Кафедральным Багаяўленчым саборы. Яркія ўражанні аставілі музей беларускага кнігадрукавання і абзорная экскурсія па горадзе Полацку. Фотарэпартаж глядзіце
«Дакрануцца да святыняў" пад такім загалоўкам вышаў артыкул на сайце газеты "Зара над Нёманам" за 14.11.2023 Чытайце
24 лістапада ў г. Мінску адбыліся ІХ Беларускія Калядныя адукацыйныя чытанні “Праваслаўе і айчынная культура: страты і набыцці мінулага, вобраз будучага”. Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская А.В. стала ўдзельнікам секцыі “Фарміраванне культуры міжасобасных зносін дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”, якая праводзілася ў рамках ІХ Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў. На секцыі абмяркоўваліся пытанні духоўна-маральнага выхавання і яго роля ў станаўленні і развіцці асобы.
Па старонках праекта 2022/2023 г
14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
20.12.2022г. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі арганізавана выстава «На парозе Новы год» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі.
30.12.2022 г. Падарункі, сабраныя пры правядзенні акцыі "Нашы дзеці", перададзены ў Мастоўскі сацыяльна- педагагічны цэнтр
13.01.2023 У рамках інавацыйнага праекта ва ўстанове адукацыі адбылася тэматычная забава “Чароўныя калядныя казкі”. Па традыцыі забава ладзілася з удзелам настаяцеля царквы Святога Іаана Прадцечы іерэем Аляксандарм. Выхаванцы прадстаўлялі тэатралізаваную пастаноўку, расказвалі вершы аб Нараджэнні Хрыстовым, спявалі калядныя песні, гулялі ў народныя гульні. У заключэнні айцец Аляксандр падзякаваў дзецям і пачаставаў іх салодкімі падарункамі.
"Як адбываецца далучэнне да праваслаўных традыцый у Лунненскім дзіцячым садзе" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам" за 23.01.2023 чытайце
Па старонках праекта 2021/2022 г
20 верасня 2021 г. ўстанова дашкольнай адукацыі атрымала Падзяку ад Сінадальнага аддзелу па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі за ўдзел у рэспубліканскай выставе
14 кастрычніка свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
22.10. 2021 ДУА «ГРАІРА» - Удзел у абласным семінары для кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія ўдзельнічаюць у эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці (з выкарыстаннем ІКТ у дыстанцыйнай форме)
27 снежня 2021 г. У нашай установе дашкольнай адукацыі арганізавана выстава «Калядныя цуды» ў якой актыўны ўдзел прынялі бацькі, дзеці, педагогі.
У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта па духоўна-маральнаму выхаванню 21.01.2022 года для выхаванцаў дзіцячага сада праведзена забава "Святкі. Ад Каляд да Вадохрышча"
1.04.2022г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі "Мае карані" дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана – Кузьма Арына, выхаванка старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Лунненскі дзіцячы сад”, кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі
10.04.2022 г. Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу даследчых і творчых праектаў "Жывая спадчына". У намінацыі «Мае карані» дыпломам II ступені ўзнагароджана Кузьма Арына, выхаванка старшай групы інтэграванага навучання і выхавання , кіраўнік – Кароль Юлія Анатольеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.
20.04.2022 г. У абластным семінары па інавацыі "Даведка аб выніках рэалізацыі эксперыментальнага і інавацыйнага праекта: агульныя падыходы і тыповыя недахопы" прыняла ўдзел намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі Багданец Н.М.
23.04.2022г. Напярэдадні Вялікадня ў нашай установе дашкольнай адукацыі арганізавана выстава сумеснай творчасці дзяцей і дарослых. Бацькі выхаванцаў і педагогі праявілі незвычайную фантазію і выдумку, а таксама паказвалі сваё майстэрства і творчасць.
29.04.2022г. У нашай дашкольнай установе адбылося святочнае мерапрыемства - Пасхальная сустрэча.
5 мая 2022г. Для выхаванцаў нашай установы дашкольнай адукацыі была арганізавана экскурсія "След, які пакінула вайна".
6 мая 2022 года наша ўстанова дашкольнай адукацыі прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў "Беларусь-мая гісторыя", які прысвечаны Году гістарычнай памяці.
10 мая 2022г. Да Дня сям'і ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць акцыя "Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны".
15 мая 2022 г. Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу шматфункцыянальных дыдактычных дапаможнікаў “Беларусь-мая гісторыя”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. У Конкурсе прынялі ўдзел 88 педагогаў з 10 устаноў дашкольнай адукацыі і 5 навучальна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа. Усяго ў пяці намінацыях Конкурсу прадстаўлена 49 аўтарскіх дыдактычных дапаможнікаў.
У намінацыі "Дзецям аб Вялікай Перамозе" дыплом II ступені атрымала Лунеўская Алена Антонаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі -лэпбук «Кніга памяці»
21 мая 2022г. Па слядах Перамогі быў арганізаваны своеасаблівы маршрут “суботніка памяці”. Наш прыпынак - помнік, скульптура "Помнік, мемарыял", Дзятлава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць.
21 мая 2022г. супрцоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі наведалі Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр - адзін з найстаражытнейшых праваслаўных манастыроў Беларусі.
Падведзены вынікі абласнога конкурсу даследчых і творчых работ "Жывая спадчына" У намінацыі «Мае карані» дыпломам II ступені ўзнагароджана Кузьма Арына, выхаванка дзяржаўнай установы адукацыі «Лунненскі дзіцячы сад» Мастоўскага раёна, кіраўнік – Кароль Ю. А.
21 чэрвеня 2022 г. Калектыў установы дашкольнай адукацыі прыняў удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Хвіліна маўчання".
Па старонках праекта 2020/2021 г
14 кастрычніка 2020 г., свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
На сайце газеты "Зара над Нёманам" надрукаваны артыкул "Выхаванцы Лунненскага дзіцячага сада падарылі сваім мамам частку любві"
З 26 лістапада па 3 снежня 2020 года. ДУА "ГРАІРА" Удзел у абластным фестывалі педагагічнага майстэрства «КРОК У БУДУЧЫНЮ». Загадчык установы дашкольнай адукацыі Калецінская Алена Васільеўна прэзентавала “ Відэазанятак «Ценявы тэатр «Прыгоды на Пасху»»
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў конкурс вырабаў "Ражджаства чароўныя імгненні"
"Святло дабра: у Лунненскага дзіцячым садзе прайшла дабрачынная акцыя" пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце "Зара над Нёманам"
У дні калядных святкаў выхаванцам установы дашкольнай адукацыі была прадстаўлена пастаноўка ценявога тэатра "Калядная казка".
Калецінская Алена Васільеўна, загадчык установы дашкольнай адукацыі, прыняла ўдзел і узнагароджана Дыпломам І ступені за ўдзел у ІІІ Міжнародным навукова-педагагічным конкурсе "Педагагічнае прызванне", аўтар даследчай работы "Патрыятычнае выхаванне -прыарытэтны накірунак адукацыйнага працэсу ва ўстастанове дашкольнай адукацыі!"
15 красавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў раённы семінар-практыкум для намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі "Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю".
14 красавіка 2021 года ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа ў горадзе Мінску прайшла XIX беларуская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, прысвечаная Году нацыянальнага адзінства.Вопыт работы "Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа », лэпбук “Праваслаўныя святы” і лэпбокс “Куфэрак Арынкі” ДУА "Лунненскі дзіцячы сад" дастойна прэзантаваліся на рэспубликанскай выставе.
9 мая ў г.Масты ля помніка воінам-вызваліцелям адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем «Мы схіляемся! Мы памятаем! Мы ганарымся! », прысвечаны 76-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі.
22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата -Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 12.00 супрацоўнікі і выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у Усебеларускай хвіліне маўчання
12 ліпеня экскурсія-паход па гістарычных і маляўнічых месцах Мастоўшчыны. Супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі пабывалі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Ліпічанская пушча", ажыццявілі сплаў-шпацыр па рацэ Шчары.
Па старонках праекта 2019/2020 г
Па старой добрай традыцыі, у нашай дашкольнай установе кожны год праходзіць выстава "Велікоднае цуда" напярэдадні свята Вялікадня. У якой актыўны ўдзел прымаюць бацькі, дзеці, педагогі. Яны ствараюць вырабы, паштоўкі, упрыгожваюць групы. Вось і гэты год не стаў выключэннем.
28 студзеня 2020 года педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабелітацыі г.Масты" Выхаванцам паказалі чароўную казку, прадстаўленую ў форме тэатра ценяў "Калядная зорачка".
17 студзеня 2020 года ў дашкольнай установе прайшлі калядныя сустрэчы.
2019 кастрычнік, свята, прысвечанае Дню маці і Пакровам Прасвятой Багародзіцы.
«Кніга памяці», як далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да спадчыны Вялікай перамогі: інавацыйны падыход
V Беларускія Калядныя чытанні "Вялікая перамога: спадчына і нашчадкі».