Свята, прысвечанае Дню абаронца Айчыны

23.02.2024

23 лютага ў рознаўзроставых групах адбылося свята “Нашы таты ўдалыя”. У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі таты і мамы выхаванцаў. Дзеці разам са сваімі бацькамі праявілі кемлівасць, спрыт, хуткасць, знаходлівасць. З нагоды свята ў зале выконваліся танцы, гучалі песні, словы віншавання ў адрас татаў і дзядуляў. У заключэнні свята дзеці ўручылі сваім татам і дзядулям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі.

поделиться в: