Працоўны суботнік

06.04.2024

6 красавіка ў ДУА "Луненскі дзіцячы сад" прайшоў працоўны суботнік. Члены калектыву выйшлі на працу, каб прывесці ў  парадак тэрыторыю ля будынка дзіцячага сада.  Прыбрана леташняе лісце, смецце і галінкі ад спілаваных дрэў. Суботнік прайшоў актыўна і плённа. За некалькі гадзін калектыўнай працы на адведзеным участку быў наведзены парадак. Суботнік - выдатная магчымасць, дзе кожны можа ўнесці ўклад у агульную справу.

поделиться в: